Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Змітрок Бядуля - Ралля

Увага!!! Поўны змест

  Яшчэ сярод гушчароў ляжаў закарэлы снег, яшчэ свежыя лужыны лёдам ценькім пакрыліся, але вясна жыватворная ўжо запанавала над вёскай. Цёпла грэла сонейка, і пачалі пукацца маладыя бярозкі. У першы раз пасля доўгай сцюдзёнай зімы выбраўся малады аратай на свой шнур.
   Перажагнаўся, яшчэ раз агледзеў новыя нарогі і схінуўся над сахой.
   Як роўныя доўгія струны ляглі адна за другой чорныя барозны... Запахла свежым тлустым чарназёмам...
   Ралля мяккімі грудкамі сваімі заблішчала сярод крушняў, на абшырнай даліне.
   Дзе-нідзе бялелі сярод раллі леташнія карэнні траў.
   Апусціліся вароны з старога дуба і пачалі зважны агляд раллі.
   З крыкам прывалюхалі гусі.
   Ажыла ралля...
   Заківаўся, зашаптаў высокі дуб... Закалацілася сэрца аратая, абхапіў ён мазолістымі рукамі сваімі абсмалены пень па мяжы, і неяк само вырвалася з грудзей яго:
   – Зямелька, матка наша!
   Ніжэй апусціўся ён і пацалаваў свежую зямлю.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!