Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Змітрок Бядуля - Ля вапеннай гары

   У дзікія горы пайду я, дзе гаротнікі ўвесь доўгі гарачы дзень без аддухі вапну капаюць…
   Шпарка рухаюцца іх чорныя мазолістыя рукі. Не выпростваючы спіны свае на колькі гадзін, яны рыдлёўкамі падкідаюць цяжкое каменне, нібы пярынкі…
   Простыя вельмі людзі яны: вераць нават у нячыстую сілу ды, шчыра молячыся, незвычайнага цуда чакаюць… Адзін лахматы сівы вапеннік жудасныя казкі баіць перад сном, ажно палохаецца грамада ўся і туліцца бліжэй адзін к аднаму…
   Добрыя людзі яны! Апошні кавалак хлеба аддаюць жабраку на дарозе…
   Іду я да іх шэрай гадзінай, калі ля вялікай печы ў яме, дзе вапна паліцца, сядзіць дачка сівога вапельніка і гатуе вячэру. Цямней робіцца навокал, сумней становіцца расцяроб, ахоплены цёмнымі ценямі…
……………………………………………………………………………………………………………
   Чаму я палюбіў гэтую вясковую дзяўчыну? А яна, — нібы тая бярозка сярод поля, — як тая крынічка пад узгоркам, чыста яе сэрца… Быццам лічаныя, з'яўляюцца зоркі… падобныя да вачэй дзяўчыны…