Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Змітрок Бядуля - Дудачка

Баю, баю баечку,
Граю, граю граечку.

Я пайшоў далінаю,
Вузкаю сцяжынаю.

Там над самай рэчкаю,
Ёсць кусты з парэчкамі.

Пад высокай кручаю –
Крапіва пякучая.

Ёсць лазіна стройная,
Гладкая і роўная.

Выразаў я дудачку,
Дудачку-пагудачку.

Засвістаў я птушкаю,
Птушкаю-пяюшкаю.

Заіграў я граечку,
Траля-траляляечку.

Рэхі пакаціліся –
Жаўранкі здзівіліся.

Камары зляцеліся –
Ім свістаць хацелася.

Пчолкі пазбіраліся –
Ім свістаць жадалася.

Г'ускі тпрывалюхалі,
Дудачку паслухалі.

– Дай нам, дай нам дудачку,
Дудачку-пагудачку.

– Дай нам, дай свісцёлачку
Пасвістаць пад ёлачкай.

Граю, граю граечку,
Траля-траляляечку.

 

Похожие статьи:

Змітрок БядуляЗмітрок Бядуля - На каляды к сыну

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Дудка

Віталь ВольскіВіталь Вольскі - Цудоўная дудка

Францішак БагушэвічФранцішак Багушэвіч - Мая дудка

Пераказы, дыктантыДудка беларуская