Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Еўдакія Лось - Сакавік

Абуджаюцца зямныя сокі,
Бродзяць хмелем п’яным, маладым.
На палях з праталін чарнавокіх
Ўецца туманоў бялявы дым.

Набіраюць сілу-моц рачулкі,
Каб пабегчы хутка як адна.
На палеткі, бальшакі, ў завулкі
Маладая сочыцца вясна...

Забывае дома рукавіцы
Муляр, на будоўлю ідучы...
Хутка загарацца бліскавіцы
I дажджы зашэпчуць уначы.

Хутка над зялёнаю прысадай
Прагучыць зязюльчына «ку-ку!».
Абудзіўся свет.
Я вельмі рада,
Што радзілася ў сакавіку!

1957

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСакавіцкае пісьмо

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Казка пра ласку

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Сакавік

Ніна МацяшНіна Мацяш - Са святам

Клаўдзія КалінаКлаўдзія Каліна - Сакавік і яго сёстры