Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Віктар Карамазаў - Пушча

   У цэнтры рамана "Пушча" — пытанне пра тое, як людзі адносяцца да навакольнага асяроддзя. Пафас твора, думка аўтара заключаюцца ў тым, што людзі павінны дбаць пра будучае, пра тое, што яны пакінуць пасля сябе. Калі застанецца мёртвая зямля — не мае будучыні і само чалавецтва. Праблема, на думку аўтара, заключаецца ў тым, ці хопіць у людзей розуму зберагчы пушчу і тым самым захаваць сваё жыццё. Адносіны да пушчы падзяляюць дзеючых асоб на станоўчых і адмоўных, на сяброў і ворагаў пушчы. Ляснічы Валошка, ляснік Макар Курнопа, студэнт Андрэй, дзед Гарох, Насця, Міна, Лёсік Мураўка — гэта героі, якія клапоцяцца пра пушчу, выступаюць як шчырыя яе абаронцы, працаўнікі, у якіх баліць "душа за ўсё жывое".
   Ворагі пушчы — гэта тыя, хто з розных пазіцый, але з аднолькавым спажывецкім падыходам ставяцца да пушчы, мяркуючы, што "лесу на наш век хопіць". Такія людзі толькі бяруць і нічога не робяць для ўзнаўлення лясных багаццяў. Гэта дырэктар леспрамгаса Васіль Зімавец, памочнік ляснічага Вайцюк, браканьер Рысеў, паляўнічыя з Мінска, якія хацелі пастраляць ласёў. Спажывецтва — гэта і спосаб іх жыцця, і адзнака псіхалогіі, і вядучая рыса іх характару. Бездухоўнасць, поўная адсутнасць маральнасці зрабілі іх ворагамі ўсяго жывога.
   Раман "Пушча" — узор твора на экалагічную тэму, якая ў сучаснай літаратуры становіцца адной з самых актуальных. Гэта тлумачыцца тым, што ў выніку бяздумнай дзейнасці людзей часта наносяцца страты жывой прыродзе, ад стану якой самі ж людзі і залежаць.
   Меліярацыя, якая асушыла балоты "лёгкія Еўропы", знішчэнне лясоў, "павароты" рэчак, выкарыстанне хімічных сродкаў у сельскай гаспадарцы, якія забіваюць не толькі пустазелле і шкоднікаў-насякомых, але і ўсё жывое навокал, — гэта толькі частка разбуральнай " дзейнасці" чалавека. Літаратура знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы супраць такіх адносінаў да акаляючага асяроддзя, яна будзіць розум чалавека, заклікае яго быць ашчадным і беражлівым гаспадаром на Зямлі.

Похожие статьи:

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Сяўба

БиографииЯзэп Пушча

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Раніцу шчэбет пільнуе ...

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Раніца

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - На возеры