Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Віктар Карамазаў - Крыж на зямлі і поўня ў небе

   Аповесць "Крыж на зямлі і поўня ў небе" — гэта аповесць-эсэ жыцця мастака В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Усяго ў кнізе 24 замалёўкі, якія даюць уяўленне пра жыццё і творчы шлях знакамітага беларускага пейзажыста. Большасць эскізаў аповесці тэматычна звязана з этапамі жыцця мастака. Вызначыўшы жанр свайго твора як "аповесць-эсэ", пісьменнік падкрэсліваў, што яго твор — гэта не дакументальны жыццяпіс і не навуковая манаграфія, прысвечаная творчасці В.К. Бялыніцкага-Бірулі, а мастацкі твор, які складаецца з эскізаў і эцюдаў. Віктар Карамазаў выкарыстоўвае дакументы (асабліва ўспаміны і пісьмы самога жывапісца), захоўвае храналагічную паслядоўнасць у развіцці падзей. Але галоўная каштоўнасць гэтага твора заключаецца ў тым, што пісьменніку ўдалося прадставіць чытачу асобу таленавітага жывапісца і ўсебакова акрэсліць абставіны яго жыцця.