Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Віктар Карамазаў - Краем Белага шляху

   Паслячарнобыльская рэчаіснасць ва ўсёй сваёй трагедыйнасці разгортваецца ў аповесці Віктара Карамазава "Краем Белага шляху" (1994).

   Доктар Васіль Паўлавіч Валетаў, аб'язджаючы забруджаныя радыяцыяй вёскі, бачыць, што людзі сталі заложнікамі смерці, засталіся з бядой сам-насам. Ён назірае, як расце колькасць цяжкіх захворванняў, павялічваецца смяротнасць, а жанчына-маці калоціцца ад страху за жыццё свайго дзіцяці. Людзі ў чарнобыльскай зоне робяцца ахвярамі хлусні, злачыннай дэмагогіі. Вучоныя, якія абараняюць інтарэсы сусветнай арганізацыі па выкарыстанні атамнай энергіі МАГАТЭ, пераконваюць вяскоўцаў, што радыяцыя не тое што шкодная, а нават спрыяе здароўю і даўгалеццю. Людзі ўжо адчуваюць падман, бо навокал творыцца жахлівае, няладнае, як, да прыкладу, тое, што "на комплексе нараджаюцца парасяты без капыткоў, босыя, без лычоў, з кацінымі пыскамі, пацучынымі хвастамі". А што ж тады чакае чалавека? Доктар Валетаў ведае што — выраджэнне і выміранне, бо кожны дзень сустракаецца з чалавечымі пакутамі, слязьмі і горам. Людзей з зоны ў райцэнтры называюць "то Цэзіямі, то Цэзарамі. А як дазналіся, што Цэзарам быў імператар старажытнага Рыма, магутны цар, усе зрабіліся Цэзарамі". Падобнае гучыць як горкі жарт, нават нейкі чорны гумар. Пісьменнік разам са сваім героем праводзіць нас праз чарнобыльскую зону, дае нам магчымасць адчуць, як Чарнобыль пакалечыў чалавечыя жыцці і лёсы, памяняў псіхалогію людзей, іх паводзіны, абясцэніў сэнс існавання.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!