Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вера Вярба - Гусі клічуць у вырай

Гусі клічуць у вырай,
I туманы на беразе,
Нізка вербы старыя
Нахіліліся ў верасні.

Дзе ты, лета, з уцехамі,
Ягад кошыкі поўныя...
Загарэўся пад стрэхамі
Клён, шугаючы полымем.

Гульні ўспомніш у верасні
Ты гадзінаю вольнаю.
Клічуць, клічуць наперадзе
Дні цікавыя школьныя.

 

Похожие статьи:

Вера ВярбаВера Вярба - Бабуліны казкі

Вера ВярбаВера Вярба - Дарагія бясконца мясціны...

Вера ВярбаВера Вярба - Пралеска

Вера ВярбаВера Вярба - Матуліны рукі

Вера ВярбаВера Вярба - Мой край