Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Зуёнак - Я пакідаю галасы...

Я пакідаю галасы —
Звінець і ўноч і ўдзень:
Я пакідаю вам лясы
Маіх трывог, надзей.
Я пакідаю вам грахі:
Грыбное без грыбніц
I Глуск глухі, дзе з-пад страхі
Не шухнуць вераб'і,
Палёў пратручаную медзь,
Касяк свінцовых рыб, —
I ўсё каб той, надзённы, мець...
А вы інакш змаглі б?..
Я пакідаю вам правы
Мяне судзіць навек,
Крычаць, якія цацы вы.
А я? Не чалавек?
Як рыба ў помарак аб лёд,
Хіба не біўся я?
Я б мог схавацца за парод.
I ўсё ж — віна мая.
Я пакідаю вам зямлю
Такой, якая ёсць,
Якую трачу і люблю
I на якой не госць.
I толькі аб адным прашу:
Ідзіце на крыжы,
Каб нашай мовы весні шум
Усіх нас перажыў.

 

Похожие статьи:

ЛЛітаратурная мова

ААўтарская мова

ВВершаваная мова

ММова мастацкай літаратуры

ННяўласна-простая мова