Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Артур Вольскі - Коні-поні

Эх, якія коні –
маленькія поні!

Падбярыце хутчэй
мне каня –
ды гарачэй!

Цок-цок –
капыточкі.
Ток-ток –
малаточкі.

Б’юць
усе чатыры ў лад.
Еду,
нібы на парад.

Бегемоты,
насарогі,
саступіцеся з дарогі!
І жырафы,
і паўліны –
на «зважай!» стаяць павінны!

Вось і грозны
цар звяроў.
Я кажу яму:
– Здароў!
Загадай,
каб заасад
дружна выйшаў на парад…

Раптам чую:
– Скончан круг!
Забіраюць лейцы з рук.

– Пакатаўся,
Дарагі,
хай катаецца другі.

Ах, якія коні –
маленькія поні!

 

Похожие статьи:

БиографииАртур Вольскі

БиографииВіталь Вольскі

Артур ВольскіАртур Вольскі - Пагоня

Віталь ВольскіВіталь Вольскі - Несцерка

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Коні і поні