Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Аркадзь Куляшоў - Xамуціус

   Драматычная паэма "Xамуціус" (1975) прысвечана Кастусю Каліноўскаму. Хамуціус — адна з падпольных мянушак кіраўніка паўстання 1863-1864 гг. у Беларусі і Літве.

   Сярод персанажаў паэмы рэальнымі гістарычнымі асобамі таксама з’яўляюцца Валерый Урублеўскі, Антанас Мацкявічус, Зыгмунт Серакоўскі, паплечнікі Каліноўскага па паўстанцкай барацьбе, іх вораг Мураўёў-вешальнік і інш.

   Паэт ярка раскрывае патрыятызм Кастуся Каліноўскага, услаўляе яго мужнасць, высакароднасць, самаахвярнасць у імя свайго народа. Вобраз Кастуся Каліноўскага — трагедыйны. В. Бечык, даследчык творчасці Аркадзя Куляшова, адзначае, што "Xамуціус" нясе ў сабе "драматычную напружанасць, ёмістасць і афарыстычнасць верша".

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!