Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Андрэй Федарэнка - Такое кароткае лета

   У родныя вясковыя мясціны вяртаецца герой аповесці Aнрэя Федарэнкі «Такое кароткае лета». Гэта немалады, хворы на сэрца пісьменнік. Ён ужо амаль пенсіянер, выдаў кнігу выбраных твораў, і раптам яго падкасіў інфаркт, з'явіўся страх смерці. Каля трыццаці гадоў ён жыў літаратурай, з адчуваннем, што піша патрэбныя творы. Вяртанне ў вёску стала часам падрахункаў і роздумаў, вярэдлівага ўнутранага тамлення. Герой, які ўжо апынуўся на парозе смерці, усведамляе прычыну сваёй бяды: створанае ім — гэта літаратура абслугі, заснаваная на ўсхваленні пануючага ладу. Знікла вера ў ранейшыя ідэі і творчыя падыходы, з'явіліся расчараванне і сумненні. А што чакае далей? Наперадзе — небяспека новага прыстасавальніцтва, бо нібыта літаратура «з апісальна-рэалістычнай... павінна стаць забаўляльнай, куды ўваходзілі б дэтэктывы, парнаграфія, містычныя жахі, фантасмагорыі, камедыі, пародыі — усё, што выклікае моцныя зрокавыя пачуцці і абцякае, не загружае мозг». Разам са сваім героем Андрэй Федарэнка шукае сапраўднае ўнутранае апірышча творцы, адказ на тое, якім павінна быць мастацкае слова.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!