Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Анатоль Казлоў - Незламаная свечка

   Адкуль жа бярэцца зло, ліха, шматлікія трагедыі на зямлі? На гэтае пытанне Анатоль Казлоў спрабуе знайсці адказ у аповесці «Незламаная свечка».
   Яшчэ ад прапрадзедаў варагуюць два роды — Смалякоў і Барташэвічаў. Адзін на аднаго напусцілі яны порчу-пракляцце. I Барташэвічаў, і Смалякоў у вёсцы староняцца, баяцца, бо з імі «жартаваць, што з агнём у сене гуляць. Не ведаеш: добра абыдзецца ці попелам праз пальцы пасыплецца. То ўжо лепш змоўчаць, вочы адвесці ды пра што-небудзь старонняе, звычайнае пагаманіць. Спакайней на душы будзе...». Крыўды і прага помсты засцяць вочы Надзькі Барташэвіч, якая звяртаецца да сілаў цемры, заклікае іх загубіць Сяргея Смаляка, бо, як яна пераканана, той вінаваты ў гібелі яе сына. Смерць неўзабаве забірае хлопца ад сваёй сям'і. Гэтая зарука з дэманічнымі сіламі пасяляе ў душы Сяргеевага сына Антона новае зло і нянавісць, якія шукаюць выйсця. Цяжка героям твора зрабіць крок да міралюбства, даравання, іхняя злоба спараджае суцэльны ланцуг бедстваў і наступстваў, які з калаўрота мінулага ды сучаснасці раскручваецца ў бясконцасць часу. Пісьменнік дае нам адчуць, наколькі мы слабыя і безабаронныя перад сіламі невідочнага змроку. Толькі мацаванне духоўнай сувязі са светлым, Боскім на зямлі і ў сусвеце здольна пераўвасобіць чалавечае быццё.

Похожие статьи:

Анатоль КазлоўАнатоль Казлоў - I тады я памёр...

Анатоль КазлоўАнатоль Казлоў - Ікаўка, Мяцеліца і Сяргейка

Анатоль КазлоўАнатоль Казлоў - Зацвітанне дзівасілу

Анатоль КазлоўАнатоль Казлоў - Нішто

Анатоль КазлоўАнатоль Казлоў - Адкуль з'яўляюцца яны?..