Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Анатоль Вярцінскі - Яблыня ў горадзе

Сумнае, трэба сказаць, відовішча —
яблыня ў горадзе,

на месцы былога дворышча.

Т ой дворык, той домік

пайшлі на знос.

І ў яблыні нашай такі вось лес...
Ля трату ара, навідавоку
стаіць яна, яблыня,— збоку прыпёку.
Яе абыякава абцякае рака людская, гарадская.
Хто гляне на яблыню, а хто — не,
а хто безуважна абміне.
Міма ідзе лектар, ды не садоўнік.
Міма ідзе дырэктар, ды не садоўнік.
Міма ідзе інспектар, ды не садоўнік.
Ды не садоўнік, не садавод.
Дзічэе яблыня з году ў год.

Ну так. Як гэта ні парадаксальна,
а побач з культурнай асляпляльнай,
сярод яе даброт і выгод
дзічэе яблыня з году ў год:
драбнее ліст, гарчэе плод.

Міма ідзе аператар, ды не садоўнік.
Міма ідзе інкасатар, ды не садоўнік.
Міма ідзе літаратар, ды не садоўнік.
Дьі не садоўнік, не садавод.
Дзічэе яблыня з году ў год.

Праўда, кажуць, мінулай вясною
дзіўнае штось адбылося з ёю:
яблыня раптам заквітнела,
закрасавала ружова-бела.
Як быццам брала яна рэванш.
Як быццам казала камусь: «Заўваж!»


Што адбылося з дрэвам? У чым сакрэт яго цудоўнага ажыўлення? Сакрэт увогуле просты. Да аднаго з жыхароў дома, што насупраць, прыехаў на зіму аднекуль з-пад Бачэйкава яго стары бацька, заўзяты садавод. Сядзеў безвылазна цэлымі днямі ў цёплай гарадской кватэры. У адзіноце, калі сын і нявестка былі на працы. З сумам выглядваў у вокны — то ў адно, то ў другое. Заўважыў яблыню. I вось калі крыху пацяплела, стала брацца на вясну і стары выйшаў з дому, то першым чынам накіраваўся да яблыні. Падышоў да яе, абышоў яе з усіх бакоў, дакрануўся да ствала, пакратаў галінку... Назаўтра падаўся зноў да яблыні з нажоўкай і скрабком і стаў абразаць сухія галіны і ваўчкі, саскрабаць адмершую кару. На наступны дзень стары зноў пайшоў да яблыні, зноў доўга завіхаўся каля яе. I калі ў яго пыталіся вечарам, што ён рабіў, чым займаўся днём, ён так і адказваў: «Хадзіў да яблыні». I яшчэ дадаваў: «Да пепінкі, што праз вуліцу расце. Закажанела яна зусім». Гак вось садоўнік і яблыня знайшлі былі адно другога. Але ненадоўга. Бо вясной дзядуля падаўся дахаты ў сваё Залессе, што пад Бачэйкавам. I невядома, што будзе з яблыняй далей... Міма ідзе кандуктар, ды не садоўнік. Міма і дзе канструктар, ды не садоўнік. Міма ідзе інструктар, ды не садоўнік.
I гэтак далей.

1986