Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Анатоль Вярцінскі - Жаночая гордасць

Ёсць звон ручая, ёсць свежасць рос,
ёсць веліч вяршыні горнай.
I ёсць яшчэ адно з дзівос,
гэта — жаночая гордасць.

Яна — не прыхамаць, не капрыз,
не д'ябальская забава.
Глянуць адчужана зверху ўніз —
святое жаночае права.

Ёсць нешта ў ёй ад гор і зор.
Ды ўсё-ткі зямны яшчэ болей
позірк яе, яе дакор —
аснова зямной любові.

Ёсць ветра бег, ёсць каханне наспех,
смех, грубы ў сваёй прыроднасці...
Самы вялікі мужчынскі наш грэх —
грэх супраць ясаночай гордасці.
 

Похожие статьи:

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Жанчына

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Жанчын прыгожых трэба берагчы...

Віктар КарамазаўВіктар Карамазаў - Жанчына ў чорным і Афган

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Плача жанчына

Эдуард АкулінЭдуард Акулін - Жанчына