Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Алесь Салавей - Пад шэлесты лісця

Пад шэлесты лісця, пад ліпавы шум
прылёг я спачынуць душою.
Віхрацца, нітуюцца прывіды дум,
і сэрца не знае спакою.

Лятуць мае думкі ў бязмежную даль,
бы хвалямі гнаныя чоўны.
То ў сэрца закрадзецца кволая жаль,
то крыўдаю злосць яго пройме.

Здаецца, ляцеў бы магутным арлом,
каб толькі арліныя крылы,
імкнуўся б, маячыў туды напралом,
дзе жыцці кладуцца ў магілы.

Я кінуў бы гнеўны праўдзівы свой кліч
пакрыўджаным злыднямі людзям:
«Даволі прад ворагам гнуцца нам ніц,
змагацца за іх больш не будзем!»

Ды сілаў няма, каб узняцца увысь,
і голас мой там не пачуюць...
Ліецца на долы крывавая слізь,
і вораны смерць там вяшчуюць.

У бой выступае нагальнікаў тлум,
адплату прыносіць крывёю.
Пад шэлесты лісця, пад ліпавы шум
не ведае сэрца спакою.

1942

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!