Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Алесь Разанаў - Барана

   Барана — з бору: забраная адтуль, яна ўсё роўна не згаджаецца са сваёй абранай роляй і абараняецца рукамі і нагамі ад прымусовага абранніцтва.
   Зацята, «па-барановаму», барана ўпарціцца руху: яе валакуць, пераадольваючы яе натуру, яе супраціўленне, але якраз дзякуючы гэтай упартасці і гэтаму супраціўленню робіцца работа.
   Барана драпае, раніць, скародзіць, вя'рэдзіць, «бурыць» поле і такім чынам бароніць яго ад няўроду.
   Усякае поле для бараны — поле барацьбы, поле «брані».

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!