Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Пісьмянкоў - Прабачэнне

Гэта там было... даўно...
Думаў, што забылася.
Кінуў снежкай у вакно,
І яно разбілася.

Выбачай мне, выбачай,
Успамін мой журыцца.
І вядзе яго адчай
Па знаёмай вуліцы.

Ля твайго стаіць жытла
Ён да самай раніцы:
Ты ж параніцца магла,
Ты ж магла параніцца... 

 

Похожие статьи:

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Спавядацца бяжым да прыроды...

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Роднае

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Вяртанне

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Продкі

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Балада роду