Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Алесь Звонак - Гарбуз

Здараецца ж такое: на гародзе
Пад сонцам вырас велікан-гарбуз!
Прыгожы, круглы, важкі — дзіва, й годзе! —
Нібыта не гарбуз, а важны туз!

Глядзеў звысоку ён пры ўсім народзе
На землякоў, нібы на чарвякоў: —
Вы — драбяза, ды пры такой пародзе
Вас не адрозніш нават ад гуркоў!

Так выхваляўся ён, так надзімаўся —
Чуваць было, бадай, за тры вярсты!
Ды вось бяда — нябога не ўтрымаўся
I лопнуў, нібы выстрал халасты.

Выснова гэткая: калі зазнаўся —
То сам, як той гарбуз, нутром пусты!

 

 

Аналіз верша:

   1. Гарбуз быў вялікі, прыгожы, круглы. Сярод іншых насельнікаў агарода ён вызначаўся і памерам, і паводзінамі. Гарбуз высмейваў усіх насельнікаў агарода, кпіў з іх, лічыў сябе лепшым і адметным за ўсіх.
   2. Гарбузовы пахвальба і ганарыстасць скончыліся для яго «выстралам халастым», ён лопнуў. Гэта і невыпадкова, бо ўнутры ён быў пусты.
   3. У вобразе гарбуза Алесь Звонак паказаў чалавека, які прывык выхваляцца, з пагардай ставіцца да іншых. Аўтар высмейвае гарбуз і разам з тым занепакоены, што часта людзі паводзяць сябе недаравальна.
   4. У радках: «Выснова гэткая: калі зазнаўся – то сам, як той гарбуз, нутром пусты!» Чалавека, які празмерна ганарыцца нечым, выхваляецца, з пагардай ставіцца да іншых, можна назваць «нутром пусты».
   5. Гарбуз параўноўваецца з веліканам, тузом; землякі, нібы чарвякі; лопнуў, нібы выстрал халасты.
   Параўнанні дапамагаюць нам уявіць вобраз гарбуза, яго адносіны да іншых.