Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Алесь Гарун - Януку Купале

Хоць прастая і малая
"Жалейка"твая,
Але надта пекна грае,
Як паслухаў я.
Грае звонка, стаіць ёмка
За свой родны край;
Сярод бедаў і пацёмкаў
Будзіць, так і знай,
Каб ачнулісь, страпянулісь,
Кожны стаў брат, друг, −
Абярнулісь, аглянулісь
На сябе вакруг.
Свае мора бяды, гора,
Крыві, поту,слёз,
Каб звёў кожны дружна, скора,
З паніжэння ўскрос.
Так спявае, так іграе
"Жалейка"твая...
Табе "дзякуй"скажа ўсякі,
Дык скажу і я!

1908

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!