Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Алесь Гарун - Жыццё

Жыве спакойна вол пад тым ярмом сваім,
Намуляў карак. Мазолі, скрозь мазолі!
Падкінуць сена жмут – яму й таго даволі.
I лёс мізэрны свой не назаве благім.

Цярпліва зносіць ён нявыгады жыцця:
Няхай яго часамі злаюць ліха,
Хай свішча страшны біч, – пакорліва і ціха
Ідзе разораю. Кіруе ім дзіця.

Жыві ж спакойна, вол, хадзі ў сваім ярме,
Цягай плугі і лій свой пот на пана,
Хаця не ведаеш, якая рэч пашана.
Нашто яна табе? Сляпому добра ў цьме,
Лягчэй ісці яму дарогаю жабрачай...

A ты – жывёлаў цар? Ці ж ты жывеш іначай?!



   1. Аўтар выкарыстоўвае ў вершы алегорыю дзеля таго, каб паказаць паднявольны лёс жывёлы і чалавека. Пашана (воля) не патрэбна рабскаму чалавеку.
   2. Верш, як і байка, мае першую частку, у якой ствараецца выразны «партрэт» вала, што ходзіць пад ярмом, і другую – зварот да цара звяроў – чалавека. Другая частка, як мараль у байцы, зусім невялічкая, займае ўсяго адзін вершаваны радок:

А ты, жывёлаў цар? Ці ж ты жывеш іначай?!

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!