Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Алесь Адамовіч - Апошняя пастараль

   У фантастычнай антыўтопіі «Апошняя пастараль» Алеся Адамовіча мадэлюецца сітуацыя, калі здарыцца глабальная катастрофа. Героі твора – два мужчыны і жанчына. Пасля сусветнага ядзернага бедства яны апынуліся на востраве, у ізаляцыі, тут зноў узнаўляецца сцэнар грэхападзення.
   Персанажы твора абстрактныя, у іх няма і імёнаў. Яна ўвасабляе жаночы пачатак па-за нацыянальных межаў.
   Яна – прыгожая, трошкі шалапутная, санлівая, пяшчотная, сапраўдная, як само жыццё. І ацалеў Ён – закаханы, чулы, надзейны, клапатлівы. Закаханыя спрабуюць стварыць свой уласны сусвет, плануюць мець дзяцей, ім неабходна адрадзіць род чалавечы. Але застаўся яшчэ Трэці, і Жанчына робіць вялікую памылку. Супернікі сварацца, а ёй ад гэтага смешна. Усё ў іх быццам бы ідылічнае. Але планета вымірае, вакол разруха.
   Пісьменнік аддае Жанчыне роля захавальніцы роду чалавечага. Але твор заканчваецца тым, што яна ўсё разбурае, становячыся сімвалам Згубы.
   Герой аповесці праходзіць праверку каханнем. Жанчына робіць выснову, што ўсе мужчыны – здраднікі, якія абыякавыя да пачуццяў, дзяцей і нават да свайго жыцця. Яны не адчуваюць прыроду, інстынктаў, голасу розуму.
   Пастаральныя апісання кахання чаргуюцца з палітычнай палемікай варагуючых у вайне бакоў, якая заканчваецца мірам і смехам.
   У кнізе прыгожыя апісання кахання. Гэта ўсё, што засталося ў свеце. У той жа час, малюецца пагібель Зямлі. Але эпілог аповесці ўсяляе надзею, што каханне вечнае, не гледзячы на разбурэнне Сусвету.
   Твор завяршаецца драмаю: гіне ўсё жывое, гасне праменьчык свядомасці апошніх прадстаўнікоў чалавецтва («Зніклі апошнія сведкі ўласнай трагедыі, і яна адразу перастала быць трагедыяй і стала руцінным фізічным працэсам ператварэння, падзення энергіі ў нікчэмна малым куточку Сусвету. Святло згасла, апусцелі і сцэна, і глядзелъная зала...»).
   «Апошняя пастараль» – твор прагнастычны: з трывогай, страснасцю публіцыстычнага слова Алесь Адамовіч папярэджваў, што «парахавая бочка» можа выбухнуць і тады праблема чалавечага выжывання зробіцца суровай рэальнасцю. Усім пафасам аповесці, як і многіх публіцыстычных выступленняў у друку, пісьменнік сцвярджаў патрэбу ў новым мысленні, новым бачанні і разуменні свету, глабальных праблем вайны і міру, жыцця і смерці.
   Аўтар паспрабаваў паказаць жыццё людзей пасля бедства атамнай катастрофы. Ён папярэджваў пра магчымыя наступствы ядзернай вайны.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!