Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Адам Гурыновіч - Каток

Сядзіць над вадою маленькі каток,
Глядзіць ён на рыбкі, разінуў раток.
Хацеў бы дастаць іх − баіцца скакнуць,
Баіцца вадою ён ног абмакнуць.

А хлопчык маленькі над кніжкай сядзіць.
Яе ён раскрыўшы, на вершы глядзіць.
I рад бы вучыцца, хацеў бы ўсё знаць —
Ды шкода галоўкі сваёй бедаваць.

Ах, дарма, мой хлопчык, напрасна, дзіця, −
Пячоныя пташкі у рот не ляцяць.
Калі ты што-кольвек захочаш пазнаць,
То мусіш не мала над тым працаваць. 

 

Похожие статьи:

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Пакатаўся...

Адам ГурыновічАдам Гурыновіч - Лірыка

Адам ГурыновічАдам Гурыновіч - Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею

БиографииАдам Гурыновіч

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Пайшоў коўзацца каток