Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Адам Гурыновіч - Да жніва

— А пайду ж я, маці,
У поле жыта жаці!
Жыта зелянее,
Колас налівае,
Вецер з ніўкі вее —
Жнеек прызывае:
— Ды ўставайце, жнейкі,
Дзеўкі маладзенькі!
Ды скарэй вастрыце
Ржавыя сярпочкі,
Ды барзджэй пачніце
Вузенькі шнурочкі.
Бо пачну гуляці,
Ніўку калыхаці:
Досыць табе, ніўка,
У полі красавацца;
Пара табе, ніўка,
У гумно схавацца!
— Ціха ж, вецер, ціха!
Не рабі ж ты ліха, —
Плача ніўка, плача,
Гнецца каласамі,
Не відзіць — не бачыць
Жнеечак з сярпамі.
— Ой! і дзе ж вы, жнейкі,
Дзеўкі маладзенькі?
Вецер каласенькі
Хоча вытрасаці,
Зерняткі паўненькі
У зямлю пакідаці.
— Ціха ж, ніўка, ціха,
Не рабі ж нам ліха.
Рукі ўжо памлелі
Граблямі махаці,
Яшчэ ж не паспелі
Сена паграбаці.
Пажджы ж, ніўка, трошка.
Справімся нямножкі,
Сянцо дазбіраем
I дамоў пазвозім,
У тарпу наскладаем —
Тады сярпы возьмем.

 

Похожие статьи:

Адам ГурыновічАдам Гурыновіч - Лірыка

Пераказы, дыктантыЖніво

Янка КупалаЯнка Купала - Жніво

Пераказы, дыктантыЖніво

Пераказы, дыктантыУ жніво