Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Інтанацыя

Кнопка отправить на печать

   Інтанацыя (ад лац. intonare - моцна вымаўляць) - выдзяленне, падкрэсліванне голасам пэўных думак, пачуццяў, увасобленых у літаратурным творы.
   Інтанацыя складаецца з мелодыкі (павышэнне і паніжэнне тону маўлення), тэмпа (хуткасць) і часткова тэмбра (галасавая афарбоўка) маўлення. Характар яе абумоўлены многімі фактарамі: канкрэтным сэнсам выказвання, рознымі паўзамі, лагічнымі і фразавымі націскамі, своеасаблівасцю рытмічнай і гукавой арганізацыі фразы, літаратурным сінтаксісам... Усё пералічанае несумненна ўплывае на інтанацыю. З другога боку, інтанацыя актыўна дапамагае звязаць асобныя словы ў пэўныя сэнсавыя адзінствы, вылучыць самыя патрэбныя з іх, акцэнтаваць на іх чытацкую ўвагу.
   Асабліва цесна звязана інтанацыя з літаратурным сінтаксісам, які, па-сутнасці, з'яўляецца яе граматычным выражэннем. "Інтанацыя, - як слушна падкрэсліваў Л. Цімафееў, - гэта час і прастора жывога слова, толькі ў ёй яно і існуе і атрымлівае свой рэальны сэнс".
   У паэтычным творы інтанацыя, аднак, адыгрывае не толькі сэнсавыяўленчую, але і экспрэсіўную ролю, надаючы выказванню ўрачыстае, сумнае, гнеўнае, саркастычнае, жартоўнае ці якое-небудзь іншае адценне.