Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ямбы

   Ямбы - напісаныя ямбічнымі памерамі сатырычныя вершы, у якіх баявітае выкрыццё адмоўнага, аджылага спалучаецца з патэтычным ухваленнем станоўчага, новага. Як асобны жанр Ямбы ўзніклі ў Старажытнай Грэцыі, пашырэнне набылі ў Францыі падчас буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі (сатырычная кніга А. Барб'е "Ямбы"). Цыкл філасофска-палітычных "Ямбов" належыць А. Блоку. Вядомы ўкраінскі паэт М. Бажан выдаў зборнік вершаў "Ямбы" (1940).

   У беларускай паэзіі да гэтага жанру звярнуўся Пімен Панчанка (верш "Ямбы", 1962):

 

Мне надакучылі малебны
У шалашах звычайных дат,
Ружовы дым і гул хвалебны
I хітра скроены даклад.


Ледзь не штодня са сцэн бялеюць
Прэзідыумныя ілбы.
Занадта многа юбілеяў,
Занадта многа пахвальбы.


Асколкі сонца ня вясле,
Асколкі сонца ня асле...
Нібы няма ўжо спраў. Нібыта
Да зор арбіты ўсе прыбіты...


Сябры мае, жыццё будуйце,
Гадуйце весела малых,
Усмешак людзям не шкадуйце
I не шкадуйце тым хвалы,


Хто справу любіць больш за славу.
Хвалі чысцей, хвалі прасцей
Герояў ворыва і плавак,
Хто і працуе і расце...

Похожие статьи:

ЯЯмб