Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эпас народны

   Эпас народны — фальклорныя творы казачна-легендарнага зместу, якія адлюстроўваюць цікавыя, важныя для народа гістарычныя падзеі: эпапея, быліна, дума, гістарычная песня, балада, казка, паданне. Сусветная вусная народная творчасць пакінула багатую эпічную спадчыну: старажытнагрэчаскія эпапеі. скандынаўскія сагі, рускія быліны, украінскія думы. Эпас народаў СНД ("Манас", "Кёр-аглы", "Джангар", "Сасунцы Давід", "Калевала", "Калевіпоэг", нарцкі эпас і інш.). У кожным з твораў эпасу народнага ўвасоблены народныя тыпы, створаны яскравыя эпічныя вобразы. 
   Беларускі народны эпас развіваўся ня аснове эпічнай традыцыі Кіеўскай Русі, у цеснай сувязі з эпасам рускіх і ўкраінцаў. Самыя раннія фальклорныя эпічныя жанры — казкі і паданні пра асілкаў ("Ілья", "Кірыл Кажамяка"), балады, быліны (зберагліся на Беларусі ў фрагментах). Гістарычныя песні перыяду фарміравання трох усходнеславянскіх народаў адлюстравалі барацьбу беларусаў супраць мангола-татарскага нашэсця, польска-каталіцкай экспансіі, вайну са шведамі, сялянска-казацкія паўстанні і інш. ("Сяўрук", "Падымалісь чорны хмары"). Гістарычныя ўмовы развіцця беларускага народа ў мінулым (адсутнасць дзяржаўнасці, абмежаванні ў афіцыйным карыстанні роднай мовай і інш.) выклікалі шырокае развіццё вуснай народнай творчасці, у тым ліку казачнага і быліннага народнага эпасу. Якуб Колас у свой час выказаў ідэю стварыць звод беларускага казачнага народнага эпасу, аб'яднаўшы асобныя творы вобразам аднаго народнага героя (напрыклад, Каваля Вярнідуба), як гэта зрабілі ў XIX ст. ў амерыканцаў Лангфела ("Спеў аб Гаяваце") і ў карэла-фінаў Лёнрат ("Калевала"). Ідэя гэта пакуль што не рэалізавана. Што да спроб адрадзіць у наш час некаторыя віды гераічнага народнага эпасу (у прыватнасці, былінны), то яны поспеху не мелі.

Похожие статьи:

ЭЭпас