Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Элегія

Кнопка отправить на печать

   Элегія (гр. elegeia - жалобная песня, ад elegos - скарга) — верш-роздум, у якім выяўляецца настрой смутку, журбы, меланхоліі з выпадку грамадскай несправядлівасці, сямейнага няшчасця ці асабістага гора.
   Узнікла ў старажытнагрэцкай літаратуры (Тырцэй, Архілох, Феагнід, Кілімах), выкарыстоўвала выключна элегічны двуверш (адсюль і назва) і выяўляла самы розны змест (філасофская развага, пачуццё кахання, патрыятычны заклік, этычнае павучанне і гэтак далей). У старажытнарымскіх паэтаў (Катыл, Праперцый, Тыбул, Авідзій) упершыню набыла сумнае гучанне.
   Вытокі беларускай літаратурнай элегіі - у народнай песні (працоўнай, абрадава-сямейнай), вопыце рускай і сусветнай літаратур, якія ўплывалі ня беларускую. Упершыню як паэтычны жанр з'явілася ў XIX ст. ("Думка" Францішка Багушэвіча, "Могілкі" невядомага аўтара). У творчасці Максіма Багдановіча заняла значнае месца, выявіўшы настрой асабісты і грамадскі ("...Не кувай ты, шэрая зязюля", "...Даўно ўжо целам я хварэю", "Цемень").
   Сустракаецца элегія і ў сучаснай беларускай паэзіі ("Голас зямлі" Якуба Коласа, "Ой, не гніце, ветры" Максіма Танка, "Элегія" С. Ліхадзіеўскагя). Яна выяўляе перш за ўсё інтымныя перажыванні ("Прысніўся сон... " Пімена Панчанкі, "Элегія" М. Купрэева), аднак часам набывае выразна грамадзянскае гучанне ("Элегіі неэлегічных дзён" Ніла Гілевіча). А. Наўроцкі ў вершаваным цыкле "Элегіі" зрабіў спробу стварыць асобную разнавіднасць элегіі - сатырычныя элегіі, у якіх выкрываецца сумнае, негатыўнае ў жыцці.