Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Шарж

   Шарж (ад франц. charger — літаральна — грузіць, у пераносным сэнсе — моцна перавялічваць, скажаць) — паказ якой-небудзь з’явы ў наўмысна скажоным выглядзе; вобраз або нават цэлы твор, у якім завострана-карыкатурна малюецца тая ці іншая асоба або паказваюцца яе некаторыя адмоўныя рысы.
   Шарж можа выступаць як асобны від сатырычнай або гумарыстычнай літаратуры і як прыём абмалёўкі вобраза ў творах іншых жанраў (пародыі, эпіграме, фельетоне). Так, напрыклад, абмалёўваецца ў камедыі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Залёты» вобраз Сабковіча, у камедыі Янкі Купалы «Паўлінка» — вобраз Быкоўскага, якія маюць выразныя гратэскныя рысы.
   Шарж мае шмат агульнага з гратэскам.
   Шарж можа быць і гумарыстычным. У такім выпадку яго называюць сяброўскім шаржам.