Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

 

 Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Трыялет

Кнопка отправить на печать

   Трыялет (франц. triolet, ад італ. trio — трое) — від васьмірадковага верша, у якім два першыя і два апошнія, я таксама першы і чацвёрты радкі аднолькавыя. Першы радок паўтараецца тройчы (адсюль і назва).
   Трыялет мае дзве рыфмы. Паўторы вершаваных радкоў у трыялеце павінны матывавацца натуральным развіццём тэмы твора, завастраць увагу чытача на яго асноўнай думцы.
   Узнік трыялет у XV ст. ў Францыі як скарочаная форма рандэля.
   У рускай паэзіі з'явіўся ў пачатку XIX ст. (М. Карамзін), затым амаль цэлае стагоддзе не ўжываўся. Адрадзіўся і пашырыўся ў 10-я гг. XX ст. ў паэзіі К. Фофанава, К. Бальмонта, В. Брусава, I. Рукавішнікава. Першы ўкраінскі трыялет належыць паэту-рамантыку В. Бадзянскаму (1831).
   У беларускую паэзію трыялет увёў Максім Багдановіч ("... Дзераўлянае яечка", "Мне доўгае расстанне Вамі", "... Як птушка ў гібкіх трысніках", 1912-1913). Гэтай пераважна гуллівай, пацяшальнай форме верша, якая ўжывалася амаль выключна ў інтымнай лірыцы, ён надаў грамадзянскі змест. Такія яго трыялеты "... Ты быў, як месяц, адзінокі" (прысвечаны дачасна памёршаму С. Палуяну), "... Калісь глядзеў ня сонца я":

 

Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асляпіла вочы.
Ды што мне цемень вечнай ночы,
Калісь глядзеў на сонца я.
Няхай усе з мяне рагочуць,
Адповедзь вось для іх мая:
Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асляпіла вочы.


   Максім Багдановіч упершыню ўвёў трыялет у сатырычную паэзію ("... Николай Иваныч, Вы ли?"). У савецкі час гэту даўнюю форму паэзіі прымусіў па-сучаснаму загучаць выдатны армянскі паэт Н. Зяр'ян — напісаў трыялетам вялікі твор, прысвечаны памяці дваццаці шасці бакінскіх камісаряў ("Дваццаці шасці камісарам").
   Таксама ў беларускай паэзіі да трыялета звяртаюцца: Уладзімір Жылка ("Як ўсё ў жыцці..."),  Алесь Салавей ("Трыялет", "Ты мне за ўсё найдаражэй..."), Янка Золак ("Мой дух", "Чорны смутак"), Еўдакія Лось ("Трыялет"), Алесь Пісьмянкоў ("Трыялет"), Д. Бічэль-Загнетава ("... Не называй мяне жаданай", "... Лёгкія сняжынкі ў цішы"), Рыгор Крушына ("Трыялет"), Рыгор Барадулін ("Юнацтва светлая часіна"), Ніл Гілевіч (Ты сэрца маё ўсхвалявала...), Хв. Чэрня (цыкл "Трыялеты"), М. Федзюковіч ("... Нарач -возера, Нарач - мора"), А. Барскі (цыкл "Трыялеты"), С. Панізнік ("На белай хвалі), Янка Сіпакоў ("...Дзе нам баліць, там і душа", "Трыялет гадоў"), Эдуард Акулін ("Каб толькі бачыць Вашы вочы...", "Не вернецца назад Учора...") і інш. Асобную кніжку вершаў, напісаную трыялетам, выдаў Ю. Голуб.