Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Трохскладовыя памеры

Кнопка отправить на печать

   Трохскладовыя памеры — памеры вершаваныя, у аснове якіх — стопы дактыля, амфібрахія і анапеста. Ужываюцца ў паэзіі не так часта, як двухскладовыя памеры. У параўнанні з апошнімі ў іх радзей сустракаюцца пропускі схемных метрычных націскаў, аднак часцей з’яўляюцца звышсхемныя (пераважна ў анапесце на першым складзе) і цэзуры.
   Колькасць стопаў у трохскладовых памерах вагаецца ад двух («Зімой у лесе» Якуба Коласа, «Бывайце здаровы» А. Русака) да шасці («Urbi et orbi» Максіма Танка, «Гекзаметры» Алеся Салаўя).
   Найчасцей беларускія паэты звяртаюцца да трох- і чатырохстопных трохскладовых памераў. Вось, у прыватнасці, як па-рознаму гучаць адпаведна Д4, Ам4 і Ан4 у аднаго аўтара — Янкі Купалы:

 

Годзе заходняй і ўсходняй культуры!
Для беларуса цана ім адна,
Ўсе вы, панове, аднакай натуры:
З сэрца чужога кроў ссалі б да дна.
(«Годзе!..»)

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя хмары з мяцеліцаў шумамі
Не вылі над роднай зямлёй, нада мной.
Мая малітва»)

Як я лесам іду, зважна думкі сную,
Аглядаю святую дубоў грамаду;
Там, як дома, сабе з пушчай песню пяю,
Зважна думкі сную, як я лесам іду.
(«Як я полем іду…...»)
 

   Да трохскладовых памераў адносяцца таксама і трохскладовікі з пераменнай анакрузай (Па3), у якіх нерэгулярная анакруза абумоўлівае спарадычнае з’яўленне ў вершаваных радках то дактылічных, то амфібрахічных, то анапестычных стопаў, што выразна відазмяняе рытмічны малюнак верша. Вось як, напрыклад, мадыфікавалі анакрузы своеасаблівы гекзаметр Максіма Танка:

 

З амфары гэтай даўно
Вінаградны сок выпілі госці.
П’яныя, потым разбілі яе.
Пенелопа
Вымела ўсе чарапкі
За парог свайго дому.
Цудам адзін ацалеў,
А на ім — цень музыкі з жалейкай.
І, хоць вякі прамінулі,
Мы чуем ізноў«Адысею».


   Тут, як бачым, чаргуюцца стопы Д (1, 3, 5, 7, 9 радкі), Ан (2, 4, 6, 8 радкі) і Ам (10 радок). Прычым колькасць стопаў у радках самая розная — ад адной і да трох.
   Рытма-інтанацыйны малюнак Па3 прыдаўся, у прыватнасці, для перадачы элегічнага настрою некаторым беларускім паэтам падчас Вялікай Айчыннай вайны — Аркадзю Куляшову («Над брацкай магілай», «Ліст з палону», «Сцяг брыгады»), Петрусю БроўкуНадзя-Надзейка», «Кастусь Каліноўскі»), Максіму Танку («Мы ў свой горад прыйшлі») і інш.