Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Сямірадкоўе (септыма)

Кнопка отправить на печать

   Сямірадкоўе, або септыма (ад лац. septima — сёмая), — сямірадковая страфа на адну, дзве або тры рыфмы з рознай схемай рыфмоўкі: ааБввБв, аБаБввБ, ааБвваБ, ААББВВБ і інш. У паэзіі сустракаецца даволі рэдка.
   Сямірадкоўямі карысталіся М. Лермантаў («Бородино»), А. К. Талстой («Волки»), Iван Франко («Semper tiro»), Л. Первамайскі («Іван-горад») і некаторыя іншыя рускія і ўкраінскія паэты. Сямірадкоўямі пісаў Якуб Колас:

 

Пануй, Мікалае,
Часіна такая,
Трымайся прастола,
А будзе вас гола.
Закончан малебен,
Ты нам не патрэбен,
Другі і апошні Мікола!
(«Малебен»)


   Септымай з арыгінальнай рыфмоўкай(АББАААБ) напісаны верш Васіля Зуёнка «...У грымотах ашалелых веку»:


У грымотах ашалелых веку
Вы не чулі, што гэта такое —
Зона абсалютнага спакою,
Аб якой лясы, палі і рэкі
Б’юць чалом штодзённа чалавеку,
Б’юць чалом, каб адпусціў на лекі
Цішыні хоць зернейка скупое?


   Да септымы звярнуліся Алесь СалавейРаманс»), Х. Жычка («Наш дзень»), Алесь Бадак («Каторы дзень»), Ю. Бармута («Што нашу я ў руках?) і некаторыя іншыя беларускія паэты.
   Ніл Гілевіч напісаў сямірадкоўямі вялікі цыкл вершаў, выкарыстаўшы некалькі іх рыфмова-клаўзуальных схем.