Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Стылізацыя

   Стылізацыя (франц. stylisation) — свядомая імітацыя нейкіх знешніх, фармальных асаблівасцей вядомых фальклорных ці аўтарскіх твораў, літаратуры пэўнага напрамку, стылю пісьменніка або стылю мяўлення.
   У гісторыі літаратуры даўно вядомыя стылізацыі, у прыватнасці, заснаваныя на фальклоры пэўных народаў ("Гузла" П. Мерымэ, "Песни западных славян" А. Пушкіна, "Вечера на хуторе близ Диканьки" Мікалая Гогаля, "Левша" М. Ляскова і інш.).
   Многія творы беларускай літаратуры XX ст. — таксама своеасаблівыя стылізацыі. Так, "Энеіда навыварат" пераймае асобныя рысы (вершаваны памер, сюжэт, асобныя вобразы і г. д.) "Энеіды" І. Катлярэўскага. У форме народнай гутаркі былі вытрыманы ананімныя літаратурныя гутаркі, асобныя творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Уладзіслава Сыракомлі, Янкі Лучыны, Францішка Багушэвіча, артыкулы Кастуся Каліноўскага, што змяшчаліся ім у "Мужыцкай праўдзе", і інш. Выразнымі прыкладамі ўдалых стылізацый у літаратуры ХХ ст. з'яўляюцца створаныя Максімам Багдановічам песні розных народаў (украінскага, сербскага, японскага, іранскага і інш.), "Казкі жыцця" Якуба Коласа, балады Янкі Сіпакова, што склалі яго вядомую кнігу "Веча славянскіх балад".