Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Слова

Слова —
   1. Адзін з жанраў паэтычнай па сваім характары старажытнай усходнеславянскай прапаведніцкай і павесційнай літаратуры. Разнавіднасцю яго з'яўлялася павучэнне ("Павучэнне Уладзіміра Манамаха", ХІІ ст.). Словам часамі называлі гістарычную аповесць, казанне: "Слова пра паход Ігаравы", "Слова пра Мамаева пабоішча".
   Да нас дайшла арыгінальная пропаведзь Іларыёна (ХІ ст.) "Слова аб законе і благадаці", а таксама восем "Слоў" нашага земляка Кірылы Тураўскага (ХП ст.). У сярэдневяковай беларускай літаратуры слова абазначала твор аратарскага жанру з павучальным зместам ("Слово к православному и христоименитому запорожскому воинству" і "Слово, яже Христос распятый на кресте молвил до бога отца" Сімяона Полацкага).
   У жанры палемічнай літаратуры слова пачало называцца казаннем. Найбольш вядомыя "Казанье двое" Л. Карповіча (Еўе, 1625), "Казанье погребное" Мялеція Сматрыцкага (Вільня, 1620);
   2. Урачысты паэтычны зварот, выступленне з выпадку нейкай важнай падзеі, своеасаблівы паэтычны заклік. Прыкладамі могуць служыць "Слова пра родную маці" М. Рыльскага, "Заветное слово Фомы Смыслова" С. Кірсанава, "Слова да Аб'яднаных Нацый" Аркадзя Куляшова, "Слова пра дружбу" Янкі Брыля і інш.

Похожие статьи:

ІншаеСлова пра паход Ігаравы

Пераказы, дыктантыЦана слова

Пераказы, дыктантыРоднае слова

Пераказы, дыктантыХто ж аўтар «Слова пра паход Ігаравы»?

Рыгор КрушынаРыгор Крушына - Слова