Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

 

 Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Рыфмаваная проза

Кнопка отправить на печать

   Рыфмаваная проза - мастацкая проза, у якой ужываюцца сугучныя словы. Звычайна словы-сугуччы стаяць ня мяжы сінтаксічных груп, але могуць быць і ў іншых месцах празаічнага тэкста.
   Рыфмаваная проза сустракаецца ў народнай творчасці, у прыватнасці, у казках. Як мастацкі прыём, ужываецца і ў пісьмовай літаратуры, у прыватнасці, у мове некаторых дзейных асоб беларускіх драматычных твораў ХVІІ - ХVІІІ стст. Так, рыфмаванай прозай гаворыць селянін Мацей з інтэрмедыі "Мацей і доктар-шарлатан": "Вот, мае паночкі, быў я ў пана Бараноўскага на куцці, да як пад'еў куцці, дак не магу сапці. Што мая Улляна ні рабіла! І гаршчок на пупе станавіла, да і тое не памагло, да яшчэ горш прылягло..."
   У рыфмаванай прозе словы-сугуччы эўфанічна арганізуюць тэкст, надаюць яму павышаную рытмічнасць, эмацыянальнасць. Разам з тым яны членяць гэты тэкст на асобныя адрэзкі і тым самым некалькі сціраюць мяжу паміж прозай і вершам, набліжаюць адно да другога.
   Рыфмаваную прозу у сваіх афарыстычных празаічных мініяцюрах часта выкарыстоўвае Марцін Коўзкі. Напрыклад: "Скарына распачаў наша кнігадрукаванне, а яшчэ раней было іконапісанне. Словы западалі ў вушы, абразы ратавалі душы. Абразы як асветы нашай азы — гэта і цяпер узрушае".