Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Рубаі

Кнопка отправить на печать

   Рубаі — чатырохрадковік пераважна медытатыўнага ці філасофскага характару з рыфмоўкай ааба.
   Надзвычай пашыраны ў цюркамоўнай і персідскамоўнай паэзіі, адкуль прыйшоў і ў паэзію ўсходніх славян.
   Украінскі паэт Д. Паўлычка выдаў нават цэлы зборнік "Рубаі"(1987).
   Часам выкарыстоўваецца ў ролі страфы пры напісанні асобных твораў ("На радзіме Абая" Максіма Танка, "Пад цымбалы" Максіма Лужаніна).
   Вось адзін з лірычных рубаі беларускага паэта Рыгора Крушыны:


Смага радасці і шчасця. Ты, пакліканая мной,
У праменні-зіхаценні. Грудзі дыхаюць вясной.
Я з табой. Я адчуваю маладосці прыварот.
Я спяваю. Слова грае ясным цудам, навіной.