Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

 

 Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Рандо

Кнопка отправить на печать

   Рандо (франц. rondeau, ад rond — круглы) — старафранцузскі верш з васьмі, трынаццаці або пятнаццаці радкоў, звязаных дзвюма скразнымі рыфмамі.
   Своеасаблівасцю рандо (і адным з адрозненняў яго ад рандэля) з'яўляецца тое, што словы (часам радкі), якімі ён пачынаецца, паўтараюцца ў сярэдзіне твора і заканчваюць яго, ствараючы арыгінальнае архітэктанічнае кальцо. Так, у васьмірадовым рандо два першыя радкі паўтараюцца ў канцы твора, а першы — яшчэ і ў чацвёртым радку.
   Кананічнае рандо складаецца з трынаццаці радкоў, пачатковыя словы яго ўтвараюць дзевяты і трынаццаты радкі верша. Пятнаццацірадковае рандо сустракаецца ў В. Брусава ("Её колени"), М. Кузміна ("В начале лета"), М. Рыльскага ("Асенняе святя"). Вось прыклад пятнаццацірадковага рандо, напісанага Максімам Багдановічам:

Узор прыгожы пекных зор
Гарыць у цемні небасхіла;
Вада балот, стаўкоў, азёр
Яго ў глыбі сваёй адбіла.
І гімн спявае жабаў хор
Красе, каторую з'явіла
Гразь луж; напоўніць мгла прастор,
І ўстане з іх гарашчы міла
Узор.
І сонца дальш клянуць, што скрыла
Луж зоры днём. І чуе бор,
І чуе поле крэхат хілы,
Ды жаб не ўчуць вышэй ад гор,
Там, дзе чыясь рука зрабіла
Узор.


   Арыгінальныя "Рандо" належаць А. Чарнышэвічу, Міхасю Кавылю, Рыгору Крушыне, Алесю Салаўю, Эдуарду Акуліну і інш. Зрэдку сустракаецца так званае дасканалае рандо на дваццаць пяць радкоў з дзвюма рыфмамі.