Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Раманс

Кнопка отправить на печать

   Раманс (іспан. romance, ад познелац. romance — па-раманску) — адзін з жанраў песні; невялікі лірычны верш (пераважна пра каханне) напеўнага, меладычнага характару.
   Паэт часам піша раманс, наперад разлічваючы, што кампазітар пакладзе яго ня музыку ("Раманс" Максіма Багдановіча, "Раманс" Ю. Гаўрука і інш.).
   Да раманса звярталіся многія беларускія паэты — Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Пятрусь Броўка, Уладзімір Жылка, Алесь Салавей, Эдзі Агняцвет і іншыя. Ёсць "Раманс" і ў Рыгора Крушыны.
   Узніклі своеасаблівыя жанравыя разнавіднасці раманса — сатырычны і гумарыстычны ("Раманс", "Выхаваўчы раманс" Максіма Танка).