Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Радок вершаваны

   Радок вершаваны — графічна і інтанацыйна выдзелены моўны рад у вершаваным творы.
   Радок вершаваны — адзінка вершаванага рытму. Радкі вершаваныя тых ці іншых памераў, спалучаючыся ў пэўным парадку, утвараюць строфы, страфоіды. Звычайна міжрадковая паўза фіксуе канец радка вершаванага, у якім поўнасцю змяшчаецца схема вершаванага памеру. У такім выпадку можна гаварыць пра вершарад. Так, у прыведзенай ніжэй страфе з верша Васіля Зуёнка «...Здзіўленне — подых абнаўлення» чатыры вершарады:

З дарог якіх бы пыл ні атрасаў —
Я сэрцам ад цябе не адарвуся,
Узлётнае сцяжынкі паласа
Паміж палёў жытнёвых Беларусі.


   Аднак, каб зрабіць больш разнастайным рытмічны малюнак верша, падкрэсліць, вылучыць асобныя словы (думкі), у многіх выпадках паэты графічна дзеляць вершарады на некалькі радкоў вершаваных. Так рабіў У. Маякоўскі (т. зв. лесвіца Маякоўскага), так робяць і сучасныя паэты.

 

Ой, зіма,
Зіма,
Зіма!
Весялей цябе
Няма.
(Пятрусь Броўка.

«Зімовыя малюнкі»)


   Тут два вершарады чатырохстопнага харэя падзелены на пяць радкоў вершаваных (першы — на тры, другі — на два). Гэта надало рытму жвавасць, гуллівасць, што поўнасцю адпавядае думцы і настрою твора.

Похожие статьи:

ХХаласты радок