Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Проза

Кнопка отправить на печать

   Проза (лац. prosa, ад prosa oratio - прамая, прама звернутая мова) - адзін з двух асноўных тыпаў (побач з паэзіяй) слоўна-мастацкай творчасці, заснаваны на празаічнай мове, што, у адрозненне ад вершаванай, не мае закончанай сістэмы рытмічных паўтораў.
   У прозе некаторыя даследчыкі таксама вылучаюць своеасаблівы рытм, так званы рытм прозы (або тэмпарытм). Але засноўваецца ён не на нейкіх рытмічных адзінках мовы (націсках, колькасці складоў і г. д.), а на асаблівасцях сінтаксічнай пабудовы фразы, законах дыхання і інш.
   Паміж прозай і паэзіяй ёсць і больш сутнаснае адрозненне. Матэрыялам і інструментам як празаіка, так і паэта з'яўляецца слова. Але ў прозе, якая імкнецца да аб'ектыўнасці адлюстравання рэчаіснасці, на першы план выступае паняційная, змястоўная сутнасць слова (абазначэнне прадмета), у той жа час у паэзіі - вобразная і гукапісная. Сам гукапіс становіцца выяўленчым сродкам, бо музычнасць, побач з вобразнасцю і выразнай эмацыянальнасцю, складае душу паэзіі. Падрабязнай абмалёўцы прадметаў і з'яў, выказванню ў першую чаргу "думак і думак" (А. Пушкін) у найлепшай ступені адпавядае непаспешлівая, натуральная празаічная мова. Што датычыць непасрэднага выяўлення пачуццяў, чым так вызначаецца паэзія, то гэтаму ў найбольшай меры дапамагае мова вершаваная.
   Проза, асабліва такія яе віды, як раман, аповесць, можа існаваць толькі пры наяўнасці друкарскага станка (у адрозненне ад паэзіі, якая часам існуе і ў вусным пераказе). Таму беларуская проза новага часу ўзнікла даволі позна, у канцы XІX ст. (апавяданні Францішка Багушэвіча), і даволі доўга, ажно да пасляваеннага часу, уступала першанство паэзіі. Толькі недзе з 60-х гг., з развіццём сапраўдных творчых мажлівасцей Івана Мележа, Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Івана Шамякіна, Васіля Быкава, А. Асіпенкі, Івана Чыгрынава, Барыса Сачанкі, Івана Пташнікава, Вячаслава Адамчыка, А. Кудраўца, Алеся Жука і інш., проза, як і належыць высокаразвітай літаратуры, заняла ў ёй вядучае становішча. Больш таго, яна стала перацягваць да сябе пісьменнікаў, што да гэтага вызначыліся ў іншых відах і жанрах літаратуры - паэзіі (Р. Семашкевіч, Леанід Дайнека, Вольга Іпатава, В. Коўтун, І. Ляскоў, А. Лойка, Янка Сіпакоў), драматургіі (Г. Марчук), літаратурнай крытыцы (С. Александровіч, В. Каваленка, А. Мальдзіс), нават у мовазнаўстве (М. Лобан, Ф. Янкоўскі).
   Сённяшняя беларуская проза багатая на таленты, скарыстоўвае ўсе асноўныя жанры сучаснага эпасу, вядомая далёка за межамі Беларусі.