Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Паданне

   Паданне — вуснае празаічнае народнае апавяданне, у якім ад імя сведкі або ўдзельніка падзей расказваецца пра розныя цікавыя жыццёвыя з’явы, падзеі або пра выдатных людзей, іх учынкі, подзвігі.
   Паданне па форме і зместу блізкае да легенды, аднак у адрозненне ад легенды яно пазбаўлена фантастычнага, чарадзейнага элемента.
   Многія паданні сталі асновай для стварэння літаратурных твораў (раннія паэмы Янкі Купалы «Нікому», «Адплата кахання», «Зімою»), асобныя з іх у перапрацаваным выглядзе ўводзяцца ў тэкст літаратурных твораў, напрыклад у другой частцы трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» (аповесць «У глыбі Палесся») прыводзіцца паданне пра Яшукову гару.

Похожие статьи:

ЛЛегенда

Пераказы, дыктантыЗапаветны куточак