Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Навукова-папулярная літаратура

   Навукова-папулярная літаратура - сукупнасць літаратурных твораў, асноўная мэта якіх — у даступнай, папулярнай форме данесці да чытача пэўныя навуковыя звесткі.
   Доля вымыслу мастацкага ў такой літаратуры, як і ў дакументальна-мастацкай літаратуры, нязначная, бо на першым месцы тут не вобраз-персанаж, нават не вобраз самога аўтара, а пададзеныя жыва, падчас займальна нейкія факталагічныя звесткі. Такія краязнаўчыя эсэ Юзафа Крашэўскага ("Пінск і яго ваколіцы"), Паўла Шпілеўскага ("Падарожжа па Палессі і Беларускім краі"), Максіма Багдановіча ("Чырвоная Русь", "Браты-чэхі"), В. Вольскага ("Афрыканскае падарожжа"), "Пералётныя птушкі" Цёткі, біяграфічны нарыс Л. Савік пра "бацьку амерыканскай касманаўтыкі" беларуса Барыса Кіта ("Беларускі космас") і інш.