Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Навукова-мастацкая літаратура

Кнопка отправить на печать

   Навукова-мастацкая літаратура - сукупнасць літаратурных твораў розных відаў і жанраў, у якіх у мастацкай форме расказваецца пра выдатных дзеячаў навукі і культуры, знамянальныя навуковыя пошукі і адкрыцці. Прычым стваральнікаў навукова-мастацкай літаратуры, у адрозненне ад навукова-папулярнай літаратуры, цікаваць найперш душэўны і духоўны свет выдатных людзей, псіхалогія творчай дзейнасці і навукова-тэхнічнай творчасці.
   З другога боку, у навукова-мастацкай літаратуры, у адрозненне ад дакументальна-мастацкай, большая доля вымыслу мастацкага. Зрэшты, рэальнасць і вымысел у ёй ураўнаважваюцца, узаемадапаўняюцца адно другім.
   Навукова-мастацкая літаратура атрымала пашырэнне ў рускім прыгожым пісьменстве XX ст. ("Апавяданні пра жывёл" Б. Жыткова, "Лясная газета на кожны год" В. Біанкі, "Кара-Бугаз" К. Паустоўскага, біяграфіі выдатных людзей, што выходзяць у серыі "ЖЗЛ", і інш.).
   З беларускай навукова-мастацкай літаратуры можна назваць эсэ Міхася Стральцова "Загадка Багдановіча", раманы-эсэ Алега Лойкі -"Як агонь, як вада... " (пра Янку Купалу) і "Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае", раман В. Коўтун пра Цётку "Крыж міласэрнасці" і інш.