Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Містэрыя

Кнопка отправить на печать

Містэрыя (ад грэч. mysterion - тайна, таямніца) —

   1. Жанр сярэднявечнага заходнеэўрапейскага рэлігійнага тэатра XIII-XVI ст. Паказваліся пераважна ў час буйных царкоўных святаў. Аснову містэрыі складалі розныя сюжэты са Старога і Новага Запаветаў. Колькасць дзеючых асоб у містэрыі часам дасягала некалькіх соцень чалавек. Спектакль звычайна працягваўся цэлы дзень ці нават некалькі дзён запар, яго ўзвышана-патэтычныя часткі перамяжаліся з грубавата-камічнымі або парадыйнымі сцэнкамі. Выканаўцы містэрыі — пераважна акцёры-аматары (найчасцей рамеснікі), а таксама сябры паўпрафесійных акцёрскіх «брацтваў».

   2. У антычным свеце містэрыяй называлі абрады патаемных рэлігійных культаў, у якіх удзельнічалі толькі пасвечаныя людзі. Яны праводзіліся ў гонар асобных багоў, звычайна суправаджаліся тэатралізаванымі сцэнкамі з жыцця божаства. Найчасцей антычныя містэрыі адбываліся ноччу пры святле факелаў і музычным суправаджэнні.