Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Малітва

   Малітва — верш звычайна грамадзянскага зместу, напісаны ў форме звароту да Бога ці іншых надпрыродных сіл; тым самым нагадвае чыста літургічны жанр — малітву, у развіццё якога вялікі ўклад унёс наш зямляк Кірыла Тураўскі (ХІ ст.).
   Малітвы напісалі многія беларускія паэты — Янка Купала, Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Янка Золак (Божа Ўсяўладны), М. Сяднёў, Алесь Салавей, Зьніч, Эдуард Акулін і інш.
   Малітва валодае інтанацыяй асаблівай шчырасці, адкрытасці, даверлівасці. Вось прыклады з двух малітваў Янкі Купалы, напісаных у розны час, але названых аднолькава:

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.
Мая малітва», 1906)

Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу — ўсясвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.
(«Мая малітва», 1912)


   Славуты гімн Н. Арсенневай, які мы ведаем пад назвай «Магутны Божа», таксама названы паэтэсай «Малітва».

Похожие статьи:

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - Малітва

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Малітва

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Вячэрняя малітва

Янка ЗолакЯнка Золак - Божа Ўсяўладны

Янка КупалаЯнка Купала - Мая малітва