Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Магістрал

Кнопка отправить на печать

   Магістрал (ад лац. magіstralіs — кіроўца) — пятнаццаты, заключны санет у вянку санетаў.
   Ён складаецца з усіх першых радкоў папярэдніх санетаў. Пішацца, зразумела, раней за іншыя санеты, але паколькі стаіць пасля іх, то ствараецца ўражанне раптоўнага і ненаўмыснага самаўзнікнення яго.
   Магістрал вызначае ідэйную задуму ўсяго вянка санетаў, таму павінен быць выразным па вобразна выказанай думцы, дасканалым па сваёй мастацкай форме. У практыцы сучаснага беларускага санетапісання ў асобных выпадках магістрал (часам яго памылкова называюць «магістраль») зусім беспадстаўна ставіцца на пачатку вянка санетаў. У гэтым выпадку знікае эфект яго нечаканага з’яўлення.