Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Літота

   Літота (грэч. litόtes – прастата) - рэзкае змяншэнне якіх-небудзь уласцівасцей ці прымет з'явы або прадмета. У такім змяншэнні, як і ў рэзкім перабольшанні (гіпербала), выяўляюцца адносіны пісьменніка да аб’екта адлюстравання, на якім завастраецца асаблівая ўвага. Літота ужываецца ў народнай творчасці, увайшла ў народную фразеалогію (хлапчачок з кулачок, розуму з макавае зерне, хацінка на курыных ножках), сустракаецца нярэдка ў сучаснай літаратуры.
   Часам літота выкарыстоўваецца ў вершы адначасова з гіпербалай. Суладдзе гэтых кантрастных тропаў стварае асаблівы мастацкі эфект.