Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Карацелька

Кнопка отправить на печать

   Карацелька — невялікі, звычайна ад двух да шасці вершарадоў, завершаны па форме і думцы паэтычны твор.
   Абмежаванасць аб’ёму карацелькі вядзе да лаканічнасці і падчас афарыстычнасці выказвання. Карацелькі ёсць у многіх паэтаў — Максіма Танка, М. Лужаніна, Эдзі Агняцвет, Рыгора Барадуліна, Ю. Свіркі, Алеся Разанава і інш. Напрыклад:

 

Столькі гадоў ішла да цябе!
Памяці поле раіцца.
Няўжо не дасі ў палоннай журбе
Хоць босай вады напіцца?..
(Яўгенія Янішчыц)

Хай славіцца наш беларускі род,
Душой з вясны, а воляю са сталі.
Каб з гнёздаў нам не пеўнікі на плот,
А горда арляняты выляталі!
(Ларыса Геніюш)

Жывеш —
І дзіўна так выходзіць:
Ступенькі год
Ля ног ляглі.
І колькі ты
Ні узыходзіш,
А апынаешся ў зямлі.
(А. Сербантовіч)


   Да карацелек належаць рубаі, хоку, каламыйкі, прыпеўкі, надпісы, вершаваныя афарызмы, фрашкі і гэтак далей. Карацельку часам называюць мініяцюрай.