Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Каламыйка

Кнопка отправить на печать

   Каламыйка (ад назвы горада і рэчкі Каламыі на захадзе Украіны) — жанр украінскай народнай паэзіі, двухрадковая прыпеўка пераважна лірычнага ці жартоўнага характару. Пішацца каламыйка чатырнаццаціскладовым каламыйкавым вершам, радкі якога спалучаны сумежнымі рыфмамі.
   Каламыйкі увайшлі і ў беларускую народную творчасць. У запісе фалькларыстаў, як пазней і ў арыгінальнай творчасці паэтаў, яны часта набывалі форму чатырохрадковікаў:

Чые пчолы лятуць ў поле,
А мае ў садочку.
А хто любіць далёкую,
А я сусядочку.

 

   Па ўзору ўкраінскіх Максім Багдановіч стварыў свае, беларускія каламыйкі:

 

Стаў хлапчына ля дзяўчыны, каламыйку грае,
На дзяўчыніны істужкі нешта пазірае.
Ды не так ён на істужкі, як на тыя вочы,
Як на тыя, браце, вочы, што цямней ад ночы.


   Гэтую форму мае верш Максіма Танка «Каламыйка»:

Сонца свеціць, сонца грэе,
Ў маім сэрцы радасць:
Граюць пушчы, скалы, горы,
Граюць вадаспады.

З песняй я іду на бераг,
Дзе шуміць Дунаец,
Макі польныя ў вянок я
З кветкамі ўплятаю.