Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

 

 Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Замова

Кнопка отправить на печать

   Замова - старажытны жанр народнай паэзіі; славесная формула, якой надавалася магічнае значэнне.
   Замовай імкнуліся паўплываць на розныя стыхійныя сілы прыроды, узаемаадносіны ў грамадстве. Замовы як жанр валодаюць вялікай сілай вобразнай зкспрэсіі, у іх мноства паўтораў, у тым ліку гукавых (рыфма), асобных рытарычных фігур, яны нярэдка звяртаюцца да вершаванай мовы ("На сінім моры, на беражочку,// на жоўтым пясочку// стаіць дуб зялёны,// да зямлі нахілёны. // А з таго дуба як узняліся// шуры ды буры,// ветры кавуры..." - з "Замовы на стрэльбу").
   Некаторыя асаблівасці паэтыкі народных замоў выкарыстоўваюцца падчас у сучаснай лірычнай паэзіі ("Замова" С. Панізніка). Ніл Гілевіч паклаў пачатак замове як асобаму жанру пісьмовай сатырычнай паэзіі (цыкл "Сучасныя замовы-загаворы" у кнізе паэта "Да новых венікаў', 1963).
   У вершах, напісаных у форме замовы, востра высмейваюцца заганныя звычкі ў людзей, асобныя з'явы грамадскага парадку (замовы Ніла Гілевіча, "Замова ад прагнасці" Васіля Віткі і інш.).

   Вось, для прыкладу, верш Ніла Гілевіча «Замова ад тупасці, каб не страціць пасаду»:

 

Цябе, Божа, заву,
І прашу, і малю:
Укладзі ў галаву
Мне глуздоў хоць крышку —
Хоць адзін шуфель,
Хоць адну лапату,
Хоць адзін чарпак,
Хоць адну лыжку!
Бо ў мяне іх мала,
І мне цяжка стала
На такой пасадзе,
На такім акладзе.
Ужо трыццаць гадоў
Крэсла я займаю,
А ў чаропцы глуздоў
Грам пятнаццаць маю.
Ды і тыя, можа,
Зацвілі, заплеснелі...
Памажы ж мне, божа,
Дацягнуць да пенсіі!
Амін!